Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Айша - Чорны барон (В. і С. Фінскія / Ю. Гумянюк) ... праверана на "Тузіне" | Текст песни

арадзенская група "Айша" утварылася ў 1996г. "Айшу" ведаюць з гіпэргіта "Ёкагама" - адной з самых яркіх кампазыцый канца 1990-х і аднаго зь лідэраў гіт-параду на "Радыё Рокс". Апошнім жа часам пра гэтую своеасаблівую каманду нічога не было чуваць. Мы датэлефанаваліся ў Горадню да Вікторыі і Сяргея Фінскіх - стваральнікаў "Айшы".

"Усё нармальна, мы працягваем працаваць, запісваць песьні, даваць канцэрты, праўда толькі ў межах свайго гораду", - заўпэўнівае С.Фінскі. За амаль 10 год свайго існаваньня, група так і не выдала паўнавартаснага альбому: "Мы вырашылі ціснуць не на колькасьць, а на якасьць. Запісалі некалькі новых песень - на вершы Дануты Бічэль-Загнетавай і Юрася Гумянюка", - кажуць удзельнікі групы. Адну з новых песень яны прапануюць да ўвагі наведнікам "Тузіна гітоў". "Песьня мае назву "Чорны барон". Нам ня хочацца сьпяваць нейкую банальшчыну пра каханьне, таму мы паклалі на музыку складаную паэзію Юрыя Гумянюка. Твор перадае настрой музыкі-лабуха, які грае ў рэстарацыі", - кажа вакалістка Вікторыя Фінская. Для яе самой песьня блізкая, нейкі час Вікторыя таксама сьпявала ў рэстарацыі.

Сёлета група дала два сольных канцэрта ў Горадні. "У нас ёсьць свая публіка - людзі беларускамоўныя і пераважна сталыя", - кажа Сяргей Фінскі, ці не адзіны чалавек у гэтым горадзе, які ўласна займаецца арганізацыяй рок-канцэртаў. Музыкі спадзяюцца, што на іх яшчэ не забыліся і належным чынам ацэняць іх творчасьць.

http://old.fromby.net/chart/ajsza_baron.html

Айша еще тексты


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-