Пад сьнегам зьзяе і іскрыцца Калісьці шэрая сталіца. І мы з табою разам сьмяяцца будзем і дзівіцца.
Мы зойдзем у карчму пагрэцца І нам камін зацепліць сэрцы. Глінтвейн з чырвоным перцам, І позірк твой майго кранецца.
Дзякуй табе за пару нязначных фразаў, Дзякуй за тое, што мы з табою сам-насам. Падае лёгкі сьнег, час ня спыняе бег, А мы ізноў (ізноў…) з табою разам.
Плыве размова нетаропка, Шматкроп’яў шмат і мала кропак. Згасае сонца промень І дзень сканчаецца кароткі.
Ён быў кароткі і чароўны, Глінтвейну водар вечаровы. У вокнах цень ліловы І гукі ціхае размовы.
Дзякуй табе за пару нязначных фразаў, Дзякуй табе… Дзякуй за тое, што мы з табою сам-насам. Дзякуй табе… Падае лёгкі сьнег, час ня спыняе бег, А мы ізноў з табою разам.
Дзякуй табе за пару нязначных фразаў, Дзякуй табе… Дзякуй за тое, што мы з табою сам-насам. Дзякуй табе… Падае лёгкі сьнег, час ня спыняе бег, А мы ізноў (ізноў…) з табою разам.