Чуў я — ці мне сьніцца парой, Што існуе краіна мрой, У той краіне расьце дзівосны гай. Гай той кожны можа знайсьці — Таямніцу чароўнасьці, Дасягнуўшы глыбіняў, разгадай!
Хай нясе мяне рака Ў зачарованым чаўне, Ў неба нясе, Быццам ува сьне.
Там шмат патаемных хадоў, Што сягаюць былых гадоў, Там жывёлы нябеснай дабрыні. Не шукай ты на мапах яе, Яна там, дзе шляхі твае Да бясконцай імкнуць далечыні.
Нас нясе, нясе рака Ў зачарованым чаўне, Ў неба нясе, Быццам ува сьне.