Супакой мяне на небе душы,
У сэрцы любоў ты запішы,
Вывучаю я цябе да драбніц,
Мару з табой разам сасніць
Горы, рэкі, гаі, лугі,
Тут мой дом, тут берагі.
Небасхіл Эўропы, зноў малады,
Зь высі глядзіць на гарады,
Да душы тваёй таемнай сьвятло
Шляхам начным зноў прывяло.
Прамінаюць карагодам зямлі
Нашых вачэй два караблі,
Дакраніся да паветраных крыл,
Мы паплывем за небасхіл.
Сонца, зоры, лясы, Сусвет
Мы глядзім з вышыні планет
Небасхіл Эўропы, зноў малады,
Зь высі глядзіць на гарады,
Да душы тваёй таемнай сьвятло
Шляхам начным зноў прывяло.
Александар Рыбак еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1