Пакінуты перон- эпізод з жыцця. Мёртвы вагон- мімалётныя сустрэчы. Мінулае ў мінулым і час.. ён не лечыць.
Мінулае ў мінулым, пераглядваеш даўнія фотаздымкі.. успаміны, як сняжынкі, пралятаюць перад табой, але..чамусьці няма турботы, толькі спакой па нотам кудысьці бяжыць.
Закрываеш вочы - і бачыш сябе такім маленькім і наіўным. Памятаеш, як ноччу, накрыўшыся коўдрай з галавой, нявінна, спадзяваўся, што яна захавае цябе ад усяго.. Здаецца, колькі прайшло.. колькі хвілін, не, секунд мінула з таго часу?
Памятаеш..як са слоў "давай сябраваць", без непатрэбных пытанняў пачыналася штосьці па-дзяцінскі шчырае і добрае. А як ты марыў навучыцца лятаць і пераскокваў з ложка на ложак.. цябе падабалася ажыцяўляць свае думкі. Можа менавіта таму не было праблем. Усё здавалася вырашальным, такім лёгкім і спасцягальным.
Памятаеш..як ты злаваўся, калі хто-небудзь цябе пераступаў, а ты думаў, што не вырасцеш. Як..каб ніхто не хваляваўся, калі ішоў спаць, браў з сабой адначасова некалькі цацак. Як у школе скакаў толькі па пліткам аднаго колеру.
Памятаеш.. словы "мірыціся, мірыцеся і больш не біціся" вырашалі сваркі. Як іскры ад зваркі маглі асляпіць, таму, убачыўшы іх, закрываў вочы. Думаў..калі праглынуць косткі гарбуза ці яблыка, у жываце яны прарастуць.
Памятаеш.. як марыў пайсці ў першы клас. А потым..не раз хварэў на хітрасць і спадзяваўся на матуліну літасць.
Як узімку бяжаў з языком на барадзе на горку, лёд, дзе мокрыя сябры будавалі крэпасць і, на рэдкасць, чакалі менавіта цябе.
Памятаеш..аднойчы, зусім нечакана, адкрыў вочы і прачнуўся. Ужо падлетак. Увесь сусвет перавярнуўся. Вось так, непрыкметна, пасталеў у адно імгненне.
Мінулае ў мінулым, дзіцячыя фотаздымкі.. па пылінкам складваецца сучастнасць.
Бачыш у павуцінні перон, забіты вагон, мнагазначнасць позіркаў чарговых падарожнікаў.