Забытае кіно, Халоднае вакно. А мы з табой сядзім насупраць, Ціха п'ем віно. Скажы, дзе ты была? Навошта ты прыйшла? Напэўна, каб са мной патанчыць У праменнях святла?
І мы ідзем у сад, Як шмат гадоў назад, А на шчацэ тваёй, нібы крышталік, Застывае сляза. Ты цяжка не ўздыхай: Кахаеш, дык кахай, Цалуеш, дык цалуй, Ну а зіма нас Заручыць няхай!
Прыпеў: (2) Якая ноч, якое неба! А ўсё астатняе пад снегам. Гадзіннік б'е - ратуйце, людцы! А зоркі свецяць і смяюцца.
Маленькае дзіця На ростанях жыцця, Ты не хацела быць рабою Гэтага пачуцця. А я крычаў услед! Я зваў цябе, але Не чула ты і мае словы Паміралі на шкле...
Ален - Якая ноч! (1996) Словы Алена Аранжыроўка Андрэя Мітрошкіна Забытае кіно, Халоднае вакно. А мы з табой сядзім насупраць, Ціха п'ем віно. Скажы ...