Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Алесь Журо - А мой дзядзька дуднік быў | Текст песни

А мой дзядзька дуднік быў,
А дзядзіна - дуднічка;
Павесілі дуду
На зялёным дубу,-
Чаму дуда не йграе?
Чом яна не спявае?

Ой ты, дуда вярбова,
Лычкам перавязана.
Чом дуда не грае,
Чаму не спявае?
Таму яна не йграе,
Што голасу не мае.

Пайшла Маня у лясок,
Пад зялёненькі дубок,-
Зняла яна дуду
3 зялёнага дубу,
Лычка развязала,
І дуда зайграла.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Популярное сейчас
Видео
Нет видео
-