Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Алесь Камоцкі - Груган | Текст песни

Нада мной у сінім небе
Найчарнейшы з груганоў,
Не ляці бліжэй, не трэба,
Час яшчэ не надыйшоў.

Што ты кіпці распускаеш
Над маёй, брат, галавой?
Ці спажыву адчуваеш?
Я ж пакуль яшчэ не твой.

Я яшчэ бінтую рану
Ля смяротнае мяжы,
Але ж долю не падманеш —
Мне да ночы не дажыць.

Узляці, груган, высока,
Завітай у родны край.
Што загінуў за Радзіму,
Ты матулі перадай.

І з каханай павітайся,
Ды ўжо іншай навіной —
Перадай, хай не чакае —
Ажаніўся я з другой.

Узяў маўклівую нявесту
Ад настойлівых сватоў —
Абвянчала мяне куля
Ў чыстым полі пад кустом.

Пакружляўшы ў небе чорным,
Найбялейшы з груганоў
Непазбежна і спакойна
Апускаецца за мной.

Алесь Камоцкі еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1