Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Алесь Камоцкі - Лета | Текст песни

Небасхiл у хмарах цяжкiх,
Пажадана iх абмiнуць,
Вось мы i шукалi шляхi,
Змарнаваўшы гэтым вясну.
Небасхiл у хмарах цяжкiх,
Хочацца прайсьцi памiж iх,
Новыя выходзяць шляхi,
Зводзяць нас са звыклых, старых.
На зямлi так цесна, таму
Воблакам раблюся сiвым,
Развiтальна вас абдыму,
Каб хутчэй забыцца зусім.
Каб ляцець бяз думак у сьвет,
З вышыні зірнуць на свой дом,
Зразумець што робіць сусед,
І, нарэшце, скончыць дажджом.
Дыхае прасторай мой лёс,
Нi на што ня хоча зважаць,
Лета ад зямлi да нябёс
Выпускае сонца гуляць.
Вечар непрыкметна прыйшоў,
Быццам я яго не чакаў,
З назьбiраных небам дажджоў
На зямлю нiводзiн ня ўпаў.

Алесь Камоцкі еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1