Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Алесь Камоцкі - Расплата (на словы Ул.Караткевіча) | Текст песни

Расплата за ўсё:
За чырвоныя макі,
За світанне жыцця,
За блізкі канец,
За тое, што быў,
Што смяяўся і плакаў,
За тое, што ўсе любілі мяне.
За Сірына, што заліваўся ў маі,
За лістападаўскі крык крумкача -
За ўсё, расплата, цябе прымаю
I, сціснуўшы зубы, буду маўчаць.
Нішто не суцешыць,
Не дапаможа,
Таму, што не быў я спакойнай травой,
А быў удалым,
Як Ян Прыгожы:
Ў стрэмя нагой ці аб пень галавой,
Аб пень галавой!
З парванай папругай
Конь самотны тоне ў траве.
Спускаецца ноч.
I голас друга
Не заплача, не крыкне, не пазаве.
Я многія вочы і сэрцы трывожыў
I толькі перад каханай адной
Бляяў рахмана, як агнец божы,
Піў з капытка і цягнуўся струной.
Я ведаў, што трэба кахаць бязмерна,
Што не бiць, а песцiць павiнна рука,
Што лепей ягня, чым тхор крыважэрны,
Лепей юродзiвы, чымсьцi кат.
А яна мне на шыю стужку ўзвязала,
Як ягня, барола мяне галавой,
I ў кучаравы лоб цалавала,
I гадавала зялёнай травой.

Алесь Камоцкі еще тексты


Другие названия этого текста
  • Алесь Камоцкі - Расплата (на словы Ул.Караткевіча) (0)
  • Нельга забыць - 5. Роздум... (сл. Уладзімір Караткевіч) (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1