Як толькі ты з усёй пяшчотай
У сэрца мне зірнеш наўпрост,
Душа прагоніць сваю самоту,
Каб не забыць ніколі пра мілосць.
Святло сустрэч і боль растанняў
Я падзялю з табой заўжды.
Ў руцэ рука, ў душы каханне
І доўгі шлях праз дні і гарады.
Мы марных слоў казаць не хочам,
Усё без іх вядома нам.
Да сэрца праўду даносяць вочы,
І мы удзячны сэрцу і вачам.
Алесь Камоцкі еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2