Я ня бачыў вайны, ты ня бачыў вайны Я ўжо з ёю на ты, ты 'шчэ з ёю на вы Тут ня так, як праз шкло. Тут ідзе як пайшло Гэта нашае ёсць, як і нашым было Тут ня так, як праз шкло. Тут ідзе як пайшло Гэта нашае ёсць, як і нашым было
Данбас, Данбас, Данбас
Кукурузнае поле, здаля тэрыкон Жджэ наперадзе воля, кагосьці жджэ скон Пералесак і пыл. Я, напэўна, тут быў Гэта бачыў у снох, і таму тут ізноў Пералесак і пыл. Я, напэўна, тут быў Гэта бачыў у снох, і таму тут ізноў
Дзесь на вуліцах ціша, на вуліцах ноч Дзесь гараць ліхтары, а ты ўперад тут кроч Там ліхтар, тут на небе звязда Ён радзімы ніколі не аддасць І таму йдзе у ноч чорны той батальён Я радзіму нікому не аддам І таму йдзе у ноч чорны мой батальён