Крокі змераў, прыйшоў на ростані.
За гарбіну свайго пляча
Кінуў смела каралі восені –
Вочы рудага крумкача.
Пад нагамі бясконцасць сыдзецца
Брудам памяці і дарог.
І дрыготкія рукі ўскінуцца
Пад кашуляй шукаць абярог.
Ды ня знойдзеш – пара дзіцячая
Збегла з цацкамі і гульнёй.
Сталасць – справа яна няўдзячная,
Калі воля табе бядой.
Ты ня плач, ты бяжы паспешліва
У зваротны задумам бок.
Выбар – справа яна нясмешная,
Не хвалюйся: ня кожны змог.
Пі ды еш, спі пад цёплай коўдраю
Пад наглядам свайго ўрача.
Толькі жах будзе ноччу зорнаю –
Вочы рудага крумкача.
(Словы Ул. Лобача)
Алесь Мікус еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1