Мы кружляем вакол краіны, У якой гаспадараць яны. Мы жывыя, а хтось загінуў, І ня ўцяміўшы ўласнай віны. Мы жывыя з забраным сэрцам, Там пустэча ці баль ці шал. А бяз сэрца няможна ўмерці, Як бы хто з нас ні вырашаў.
Мы заведзеныя на лютасць, Нам зададзены цвёрды рытм. Не забудзем вашых малютаў, Ненавідзім ваш Трэці Рым. Вы зірніце нам на адзежы Вокам правільным і прамым, Нас крывавыя плямы дзержаць, І ніхто з нас іх не адмыў.
Мы кружляем вакол краіны Матылямі сярод балот. Мы аднойчы страшэнна рынем Праз гадзючы прагніўшы плот. Нашы сэрцы, целы і дзеці, Лiсьця восеньскага прэлы пах, Веснавая квецень і вецер І ва ўпор расстраляны страх