Надакучала песьні складаць, А ў іх пра штось іншае марыць. Забраную ніву араць, Летуценьнямі розум старыць І на правай руцэ сціскаюцца пальцы, А побач рашучыя дзеўкі і мальцы.
Сюды мы пріходзілі думкамі ў ночы, Сюды мы пріходзілі думкамі ў ночы, А ў дзень сёньня разам гудзе гэта плошча, Пяе гэта плошча.
Ходзяць думкі свае рахаваць, Перекладваць новы пазл, Калі хочацца свет адкрываць, Калі хочацца крочыць разам. І на левай руцэ сціскаюцца пальцы, Такіе ўжо родные дзеўкі і мальцы,
Сюда мы пріходзілі думкамі ў ночы, Сюда мы пріходзілі думкамі ў ночы, А у дзень сёньня разам гудзе гэта плошча, Гудзе гэта плошча.
Песьні будуць на новы лад, Словы будуць на новы голас. Што хавалася, у свет вылазь, Мы агнём пераможам холад, Мы агнём пераможам холад.
На абедзьвюх руках ужо сьціснуты пальцы, Прыгожых дзявок i мужных мальцаў, Сюда мы пріходзілі думкамі ў ночы, Сюда мы пріходзілі думкамі ў ночы, А ў дзень сёньня разам гудзе гэта плошча, Гудзе гэта плошча, Пяе гэта плошча, Пяе гэта плошча.