Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Алесь Мікус - Царква | Текст песни

гэта тут нараджаецца радасць
у глыбінях, адтуль - праз далоні
гэта тут прачынаецца сэрца
й гаворыць, гаворыць
тут ня трэба ні лётаць, ні падаць
ні высільвацца, ні даводзіць
тут кранаецца нешта з дрэвам
і нагадвае, і помніць

гэта - мая царква,
гэта - мая бажніца
гэта - мая царква,
гэта маё, гэта маё
і тут мне маліцца

гэта водар, якім пахне неба
і святло, якім ззяюць дзеці
так гучаць толькі ў моры струны
так пяе толькі тое, што росціш
і насоўваецца бы хваляй
апаноўвае золатам цела
тады спраўджваюцца нашы думкі
і прыходзяць багі па мосце

гэта тут - сапраўдная ісціна
гэта тут - трывалая праўда
хто прыходзіць - яны ня грэбуюць
але словы будзяць старэтныя
ты ідзі і запальвай вогнішча
ты ідзі туды, дзе паклічуць
ты прыходзь туды, дзе запаліцца
сам сабою ў душы агонь

гэта - твая царква,
агонь, камень, вада - твая бажніца
гэта - твая царква,
гэта тваё, гэта тваё
й табе тут маліцца

гэта - мая царква,
гэта - мая бажніца
гэта - мая царква,
гэта маё, гэта тваё
і нам тут маліцца

Алесь Мікус еще тексты


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-