* * * Між белых камлёў захісталася сьмерць. Яна за адзьдзелам начамі качуе. Мо заўтра зноў будуць сасонкі шумець над намі, а мы ўжо жыцьця не пачуем...
Ніхто ж не баіцца, ніхто не дрыжыць! Йдзем волі насустрач шляхамі сьвятымі. Назначана жыць нам, так будзем жа жыць, гатовы на мукі за шчасьце Радзімы.
Хоць цені пагрозаў снуюцца ў бары, выходзім! Мігаюць падковамі коні. Я – з вамі! Ах, мілы, вазьмі – мы ж сябры, сябры з-пад адное каханай Пагоні.