Жаўраначка, жаўраначка! Людзі, гляньце: жаўраначка! Першая, найпершая Вястуння весніх дзён. Як яна трапечацца, Не бачыце, не бачыце? І кажаце насмешліва, Відаць, прысніўся сон.
Адкуль ёй быць, калі яшчэ Мароз сярдуе і пячэ, І сівер дзьме, што не запець? Зарана жаўранцы ляцець. Адкуль ёй быць, калі яшчэ Мароз сярдуе і пячэ?