З мілым я чаромхі цвет, разам абрывала І на зорачку адну, шчасце загадала, Ой куды ж ты завяла, сцежка палявая, Любай міламу была, а цяпер - чужая...
Сцежачка, сцежачка, пад нагамі сцеліцца І чамусці на двая, паміж намі дзеліцца Сцежачка, сцежачка, толькі сэрцу верыцца, Мілы верніцца назад, нікуды не дзеніцца...
Я за ім не пабягу, нават не заплачу, Ні яго і ні сябе, не абвінавачу, Будзе думаць пра мяне, плача хай другая, Бо звязала разам нас, сцежка палявая.
Сцежачка, сцежачка, пад нагамі сцеліцца І чамусці на двая, паміж намі дзеліцца Сцежачка, сцежачка, толькі сэрцу верыцца, Мілы верніцца назад, нікуды не дзеніцца...