Па-над белым пухам вiшняў...
Па-над белым пухам вiшняў,
Быццам сiнi аганёк,
Б'ецца, ўецца шпаркi, лёгкi
Сінякрылы матылёк.
Навакол ўсё паветра
Ў струнах сонца залатых, —
Ён дрыжачымi крыламi
Звонiць ледзьве чутна iх
I лiецца хваляй песня —
Цiхi, ясны гiмн вясне.
Цi не сэрца напявае,
Навявае яго мне?
Цi не вецер гэта звонкi
Ў тонкiх зёлках шапацiць?
Або мо сухi, высокi
Ля ракi чарот шумiць?
Не паняць таго нiколi,
Не разведаць, не спазнаць:
Не даюць мне думаць зыкi,
Што ляцяць, дрыжаць, звiняць.
Песня рвецца i лiецца
На раздольны, вольны свет.
Але хто яе пачуе?
Можа толькi сам паэт.
Максім Багдановіч
Алёна Сауленайте еще тексты
Видео
-
Анастасия Артемьева - Па-над белым пухам вішняў.avi
Алена Саўленайтэ - Па-над белым пухам вішняў - Duration: 3:50. by Bootlegger_1920 1,174 views. 3:50. Funky Riff Blog ...
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3