Ноччу сьвятой
Ноччу сьвятой зазьзяла зорка,
Цудам іскрыць дзіўная пячорка.
У Бэтлеем з пашаў і з палёў
Прыйшоў тузін, Божае Дзіця знайшоў.
Цемра вякоў адступіла ў скрусе –
Эмануіл, з намі Бог, Ісусе, -
Роспач зьмякчыў, моц расьсеяў страх,
Бог расчыніў у нябёсы людзям шлях.
Сьвятло з нябес - дай, Бог!
Жыць у сьвятле дай, Бог,
Людзям усім дай, Бог.
Неба гарыць бляскам крыл анёла -
Дорыць сьвятло супакой наўкола.
Сьвятая ноч ахінула сьвет -
Сусьветаў Цар споўніў даўні Запавет.
Сьвятло з нябес - дай, Бог!
Жыць у сьвятле дай, Бог,
Людзям усім дай, Бог.
Тры Мудрацы прыбылі з Усходу
Славіць Дзіця, асудзіць нязгоду.
Радасны сьпеў у шчасьлівы час:
Любоў прыйшла, Бог прысутны сярод нас.
Сьвятло з нябес - дай, Бог!
Жыць у сьвятле дай, Бог,
Людзям усім дай, Бог.
Аляксандр Шломан еще тексты
Сейчас смотрят
- Аляксандр Шломан - Ноччу сьвятой (словы - Сяргей Сурыновіч, музыка - Канстанцін Мяладзэ)
- Логопедические распевки - Жуки
- ИВАНГАЙ И СОБАКА - КАКТА Я ШОЛ ПА УЛИЦЕ И ВИДЕЛ БЕЖАЛА СОБАКА
- Катя Чехова - максим, родной мой, мне много не нужно... Я тебя люблю! твоя зая):*
- Элина Миннигареева - Новый год, мандарин мне в рот, Дед Мороз, оливье мне в нос..;))))))
- Вячеслав Добрынин - Киса-киса ты моя Лариса, мягкая пушистая девочка моя ...
- Нож Для Фрау Мюллер - Улыбайтесь, но не шевелитесь
- Александр Литвинов (Веня Дыркин) - Мария
- Fly Project - Лето, солнце, жара (по английский)
- грКАМИЛ.▬▬██████ только для тебя сладкая моя ██████▬КАМИЛ - Властная, страстная, сладкая и прекрасная
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1