Базар
Як у Полацку у маі быў пакроўскі кірмаш,
А пакроўскі кірмаш, даражэнькі ты наш.
Базар бальшой разбазарыўся,
Казак маладой спанаравіўся.
Хлопцы дзевак выбіралі, прадавалі, таргавалі,
А што грошы палучылі - ўсё шынкарцы палажылі.
Базар бальшой, ты ні панімаеш,
Аддай кашалёк, а то пацяраеш.
На базары я была, прадавала ніткі,
А ў майго міленькага тоненькія лыткі.
На базары я была, бачыла Тараса,
Ён і так, ён і сяк, а я не далася.
Пайшоў мілы на базар, купіў парасёнка,
Ўсю дарогу цалаваў, думаў, што дзяўчонка.
На базары на бальшом бачыла Кірылу,
Ён хацеў пацалаваць - я яго па рылу.
На базары на бальшом нічога не відна,
Дзед бабу пакаціў - бабе стал стыдна.
Базар – 2.
Базар, базар, нічога не відна,
Дзед бабу прадае за стакан павідла.
На базары я была, на базары гола.
Там баба прадавала курачку з прыпола.
На базары я была - прадаюць аброці,
Ніхто замуж не бярэ Сілянёвай Тоці.
Аляксей Бекар Бурнасенка і Кася Радзівілава еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1