Радасць жаўранкам звоніць над хмарамі, хай не згледжу яе, не збяру… Дні насталі важкІя, цяжарныя, зной спрабуе расці Беларусь. Зноў спрабуе, і з думкамі нашымі, з дзіўнай кволаю музыкай слоў… Слоў, што кпілі з іх ворагі, страшылі, што ледзь ветрам іх не змяло. Наша ж мова – цудоўная, спеўная, ўмее спелым калоссем шумець, галасіць навальніцай улеўнаю, вераснёваю меддзю звінець. Мова наша – выкутая з золата – не йржавее, блішчыць, зіхаціць. Гэта мова паэтаў і волатаў, скарб, які нас трымаў у жыцці. Каб не мова, даўно б мы растаялі, расплыліся б імглой між чужых, збеглі ў вырай гусінаю стаяю… Але з мовай – і мы будзем жыць. Будзем жыць! Днямі яснымі, новымі, пойдзем, пойдзем з табою ў гару, наша жытняя і васільковая, несмяротная Беларусь.