Яшчэ жыве бацькоускi зруб, Смалой сасновай пахнуць стены, Спяваюць пеунi у пару, Гукаюць ранiцу нязменна. Яшчэ матуля у вакне Чакае сынаву усмешку, Яшчэ ад бэрау i ранет I зоркi пахнуць, i узмежкi.
Прыпеу:
Жыве агонь бацькоускага жытла I хаты уздыхаюць камiнамi, Як з хлопцамi дзяучаты ля сяла Бярозкi абдымаюцца з дубамi. Як з хлопцамi дзяучаты ля сяла Бярозкi абдымаюцца з дубамi
Яшчэ вада у студнi ёсць, Яшчэ сябруе комiн з дымам, Я тут, прызнаюся, не госць – Я вечны парастак Радзiмы. Яшчэ жыве бацькоускi зруб, Смалой сасновай пахнуць стены, Спяваюць пеунi у пару, Гукаюць ранiцу нязменна.