Я прыдумаў цябе ад самотнасці, Ты са мною заўсёды была, Як багіня кахання і роднасці, Як багіня дабра і святла. Твой задумны пагляд заварожвае, Толькі побач с табою, с табою не я, Недаступнай красою прыгожая, Несустрэтая мара мая.
Прыпеў:
Каханая, каханая, Далёкая, далёкая. За белымі туманамі, За сінімі аблокамі, Любоў мая падманная, Наіўная, нясмелая, Мая недакаханая, Мая незразумелая.
Адгарэлі расінкі на верасе І упала лістота з галін, Мы ніколі, нажаль, не сустрэліся, Хоць павінны сустрэцца былі Праз гады, праз вясну непагодную Пра цябе не забудуся я, Невядомая, мілая, родная, Несустрэтая мара мая.
Прыпеў.
Любоў мая падманная, Наіўная, нясмелая, Мая недакаханая, Мая незразумелая.