У маёй памяці мясціны Былі і будуць пры жыцці, Не раз праводзіў там гадзіны І зноў хачу туды ісці. А месца гэты, як заўсёды, Ці, калі летам, ці зімой, І незалежна ад пагоды Ўсё б’е крыніца пад гарой.
Прыпеў:
Крынічанька, крынічанька, Святыя б’юць ключы, Гамоніш ты, крынічанька І ўдзень і уначы. Крынічанька, крынічанька, Святой вады глыток, Даруй і мне, крынічанька, Яшче, яшче разок.
Тваю ваду я піў святую, Быццам крышталь яна была. І помню сцежку лугавую, Што да крыніцы ўсіх вяла. А зараз мала хто заходзіць, Хоць та крыніца ўсё цячэ, Бо хутка час жыцця праходзіць, А я хачу пажыць яшчэ.