Ручаёнак, ручаінка, ручаіначка, Я дзяўчынка-беларуска, белалічанька. Светлы броўкі быццам бы шнурочкі, Ну а вочкі, нібы ў жыце васілёчкі. Светлы броўкі быццам бы шнурочкі, Ну а вочкі, нібы ў жыце васілёчкі. Вось так я, Вось такая я, Дзяўчынка-беларусачка. Вось так я, Вось такая я, Дзяўчынка-беларусачка. Ручаёнак, ручаінка, ручаіначка, Я дзяўчынка-беларуска, белалічанька, Дома маме я заўсёды памагаю, Калі сумна мне, то песенькі спяваю. Дома маме я заўсёды памагаю, Калі сумна мне, то песенькі спяваю. Вось так я, Вось такая я, Дзяўчынка-беларусачка. Вось так я, Вось такая я, Дзяўчынка-беларусачка. Я жыву ў нашай роднай Беларусі І сваёй Радзімай любай ганаруся. Размаўляць на роднай мове мне не сорам, Хай узлятае мая песня над прасторам. Размаўляць на роднай мове мне не сорам, Хай узлятае мая песня над прасторам. Вось так я, Вось такая я, Дзяўчынка-беларусачка. Вось так я, Вось такая я, Дзяўчынка-беларусачка.