1.
За вокнамі сонца -
і людзі працягваюць шлях.
Здаецца бясконцай
дарога ў родных вачах.
Мяняюць як фішкі
гады на імгненні. І зноў
сярод іх ты быццам лішні,
і зноў гэты погляд без слоў...
2.
Не памятаць тое,
што дзiўным здавалася нам,
i тое былое,
што быццам прыдумаў я сам.
Кавалачкi неба
i сэрца пакiнь на зеро.
Я быў, але не быў,
чакаў, але не прыйшло...
3.
Як скончыцца мора,
з усмешкай павернем назад.
Застанецца сорам,
што мала рабiлi i шмат
чакалi, няспынна
чакалi, што будзе не так.
За чыёй-то памылкай
хавалi свой погляд i жах.
Андрей Сенькевич еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1