Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая!
Чаму так горка, не магу я зразумець...
Шкада заранкi мне, што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго, якому ружавець.
Прыпеу:
Пайшла, нiколi ўжо не вернешся, Алеся,
Бывай, смуглявая, каханая, бывай!
Стаю на ростанях былых, а з паднябесься
Самотным жаўранкам звiнiць i плача май.
Пайшла, пакiнуўшы мне золкi i туманы,
Палынный жах, смугой ахутаных дарог.
Каб я хвiлiнаю нанесеныя раны
Гадамi ў сэрцы заглушыць сваiм не мог!
Прыпеу.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1