"Стамляюцца і юнакі і слабнуць, і маладыя людзі падаюць, а тыя, што спадзяюцца на Госпада, абновяцца ў сіле: падымуць крылы, як арлы, пацякуць і ня стомяцца, пойдуць і ня стомяцца." (Ис.40:30,31)
Калі скруха навокал, Калі надзея знікала, Я маліў усемагутнага Бога Аб выратаванні. Калі у паветры марозна, Калі стаю на раздарожжы, Я ведаю, рана ці позна Праўда ўсё адно пераможа.
R: Дай нам, Божа, арліныя крылы, Дай нам, Божа, смеласць ільвоў, Дай нам Божа, новыя сілы, Каб нам, упаўшы, падняцца ізноў.
Калі у жылах кроў стыне, Калі адзін ваяр у полі, Я іду, бо ніхто не адніме Прагу да праўды і волі. Калі мне свет быў нямілы, Калі бянтэжыў шлях пакутны, Я маліў каб Бог даў мне сілы Проста на крок наступны…
R: Дай нам, Божа, арліныя крылы, Дай нам, Божа, смеласць ільвоў, Дай нам Божа, уваскроснуць з магілы І, упаўшы, падняцца ізноў.
Bridge: Калі я ішоў новым маршрутам, Калі сумнеў не даваў спакою, Я памятаў што Усемагутны Заўсёды разам са мною...
R: Дай нам, Божа, арліныя крылы, Дай нам, Божа, смеласць ільвоў, Дай нам Божа, новыя сілы, Каб нам, упаўшы, падняцца ізноў.