Андрэй Макарэвіч – Сьнег (музыка і словы Андрэя Макарэвіча, пераклад на беларускую Юрыя Несьцярэнкі)
Сьнег. Горад губляе зрок. Крок У змрок ад сьвятла, і зноў Колер, як белы сьнег. Горад твой Стаў караблём, Лёдам забраны ў палон.
Ты Ведаеш пэўна як Сьнег Нам пакідае знак. Ён робіць заўсёды так, І горад твой, Сонцам сагрэты, Плыве па вясновай вадзе.
Але Ці дадзена нам зразумець, Каму Дзячыць за цеплыню, Што зводзіць няспынна сьнег. Сто доўгіх дзён Мацнейшым быў ён, І раптам зьнікае за пяць Цёплых дзён.