Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Андрэй Мельнікаў - Да 475-годзьдзя Аршанскае бітвы | Текст песни

Да 475-годзьдзя Аршанскае бітвы

На месцы Аршанскае бітвы — ральля…
Забруджана рэчка Крапіўна, дзе вораг тануў.
Па берагу рэчкі — дачы мясцовых зямлян.
Аб бойні тае зь іх ніхто і ніколі ня чуў.

Забытыя рыцары тыя, што перамаглі.
Краіна зьняверыла ў годнасьць, магутнасьць сваю.
Адзіныя чорныя птушкі на гэтай зямлі
Адзіныя песьні аб вечным адзінстве пяюць:

Колькі год марылі,
Каб прыйшлі маскалі
Зь верай, мовай сваёй і урадам!
Толькі тым і жылі,
Ў рэшце рэшт даждалі,
Дзякуй вам, дарагія браткі!

Аб бітвы Аршанскае — моўчкі. Навошта аб тым?!
Паўсталі з калень каб?! Ня трэба! Ня трэба нагод!
Заўсёды былі вы малодшыя чыйсьці браты:
Прыбіты, галотны, ушчэнт непісьменны народ.

Прымайце ахвярваньні, ды й вырабляйце тавар!
Хай гіне культура! Хай ўсюды заводы дымяць!
Хай кожны маскоўскі халуй — гэта ваш гаспадар!..
Ды толькі ці варта пра тое натхнённа сьпяваць?!

Колькі год марылі,
Каб лясы і палі
Перайшлі пад Масквы уладу!
Толькі тым і жылі,
Ў рэшце рэшт вы прыйшлі,
Дзякуй вам, дарагія браткі!

На месцы Аршанскае бітвы — ральля.
Забруджана рэчка Крапіўна, дзе вораг тануў.
Па берагу рэчкі — дачы мясцовых зямлян.
Аб бойні тае зь іх ніхто і ніколі ня чуў…

Ворша, 16—17 траўня 1989

Андрэй Мельнікаў еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1