Над краiнай — хмары, хмары… Крыкнеш гучна — глуха, глуха… Нашыя надзеi-мары Замятае завiруха. Жах у чалавечым сэрцы. Цемра ў краi даўгачасна. Толькi у тваiм вакенцы, Ў iм адным, сьвятло ня згасла. Выйдзi, ясна панна, Выйдзi, мая кахана. Я цябе чакаю ў парку, I са мною мае конi, Што па сьнезе ад фальварку Да няздрадзiўшага войска Панясуць нас шпарка-шпарка, Роспач ніколі не дагонiць. Цераз пожнi, цераз пушчы, Мiма вёсак, мiма вежаў, Мiма замкаў старажытных Да мясьцiн, дзе нас сустрэнуць, Да мясьцiн, дзе нас падтрымліваць Будуць сябры-аднадумцы З усёй Рэчы Паспалiтае. Па расьцерзанай Айчыне Чужаземны войскi рышчуць. Крумкачы спраўляюць трызну, Але зьнiкнуць папялiшчы. Незалежнасьцi паходня Ў нас i гонар, i сумленьне. Пад харугвамi з "Пагоняй", Пад сьцягамi Адраджэньня. Прыйдзем мы, ясна панна, Прыйдзем, мая кахана, З нашым войскам незалежным Да сваёй зямлi адзiнай. Вернем лясы i паркi, Вернем свае фальваркi. I калiсьцi непазьбежна Адрадзiм усю краiну. Нашыя маёнткi ў пушчах, Нашы вёскi, нашы вежы, Нашы замкi старажытныя. Ад Балтыку i да Крыму, Да мясьцiн, дзе нас падтрымліваць Будуць сябры-аднадумцы З усёй Рэчы Паспалiтае.