Благаславенны край наш, ад азёраў сіні!
Лугоў раздольле ды шырокі стэп,
Сынам даючыя жыцьцё жанчыны
І нівы, родзячыя хлеб...
Благаславенныя лясы нашы і рэкі,
Наш белы сад, блакітныя ляны,
Благаславенныя заўсёды і навекі
Краіны нашай верныя сыны...
Адвечныя шляхі маёй айчыны,
Мячы і кнігі Белае Русі
І гарады, дзе родзяцца Скарыны,
Сялібы, скуль выходзяць Кастусі...
Благаславенныя старыя ў пушчах дрэвы
І мовы роднай найсьвяцейшы скарб,
Старой зямлі старэйшыя напевы
І продкі нашы, што ў курганах сьпяць...
Андрэй Раманкевіч (верш Ларысы Геніюш) еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1