Дзе мой край — там, дзе песьню Белавежа пяе, Сонца ў нашым ваконцы распускае косы свае. Ён за пушчай, за лесам, за балотам з дрыгвой, Паміж Польшчаю і Расеяй, Украінай і Летувой.
Мой родны кут, як ты мне мілы! Песьня салаўя, подых ручая, рэха у гаях. Забыць цябе ня маю сілы, Беларусь мая, Беларусь мая, Беларусь мая.
Кукавала зязюля. Пах у лесе чабор. Выйшла пінская шляхта на прастор, на шырокі прастор. Хто сьмяецца апошні — пан сахі і касы. Сабралася бедна басота залатыя ткаць паясы.
Ці смачна, дзядзечка, прызнайся, Чуць віры свае, чуць віры свае, чуць віры свае? Паскудства, брат, і не пытайся, Дзе басота п’е, дзе басота п’е, дзе басота п’е.
Толькі ў сэрцы пачую За краіну я жах, Ўспомню Вострую Браму сьвятую І ваякаў на грозных канях. Чорны замак Альшанскі Сустракае гасцей. Каб любіць Беларусь сваю, Трэба дома бываць часцей.
Паэт сказаў: “П’ем за Айчыну, За пахучы бэз, за дрымучы лес, за Усходні Крэс. О Беларусь, мая шыпшына! Such a lovely place, such a lovely place, such a lovely place.