Не працуюць санвузлы,
Не нясуць дзяцей буслы.
Не шанцуе па жыцьці,
У паход пара ісьці.
Бел-чырвона-белы бусел-патрыёт,
Бусел – патрыёт,
Бусел – патрыёт
Разам з намі крочыць у паход,
Крочыць у паход,
Крочыць у паход…
Нават вожык на грыбы
Не раскатвае губы,
Ён выходзіць на прасьцяг,
Несучы на голках сьцяг.
Бел-чырвона-белы вожык-патрыёт,
Вожык-патрыёт,
Вожык-патрыёт
Разам з намі крочыць у паход,
Крочыць у паход,
Крочыць у паход.
Хай за намі папаўзе
Лепшы трактар МТЗе.
Ён у полі дыр-дыр-дыр,
Мы - за дружбу, мы – за мір!
Бел-чырвона-белы трактар-патрыёт,
Трактар-патрыёт,
Трактар-патрыёт
Разам з намі крочыць у паход,
Крочыць у паход,
Крочыць у паход.
Годзе жыць нам у дрыгве,
Зажывем, як сьвет жыве.
Трэба пні нам карчаваць,
Каб усіх прахарчаваць.
Бел-чырвона-белы бусел патрыёт,
Вожык-патрыёт,
Трактар-патрыёт
Разам з намі крочаць у паход,
Крочаць у паход,
Крочаць у паход…
Андрэй Хадановіч еще тексты
Другие названия этого текста
- Андрэй Хадановіч - Вожык-патрыёт (0)
- Андрэй Хадановіч - Вожык-патрыёт (cover to Beatles - Yellow Submarine) (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3