Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Анжаліка Агурбаш - Пагоня (Наўздагон) | Текст песни

Словы Леаніда Пранчака

Конь мой малады!
Нясі, імклівы конь, нясі мяне туды,
Дзе я не буду ведаць гора і нуды,
Дзе я забуду востры боль маёй бяды.
Пагоня!

Хмары нада мной...
Зайшлося сэрца невядомаю жальбой.
Нясі, мой белы конь, нясі мяне на бой,
На люты бой з тупым адчаем і маной.
Пагоня!

Прыпеў:
Наўздагон нястрымна нясецца Пагоня, Пагоня!
У палон ўзяла маё сэрца Пагоня, Пагоня!
Заўсягды мне будзе свяціць,
Не стрымаць яе, не спыніць,
Праз вякі над светам ляціць Пагоня!

Песня, не змаўкай!
Плыві і жаўранкам над гонямі лунай,
Сагрэй цяплом душу маю і веры дай,
Каб з небыцця ўваскрос мой беларускі край.
Пагоня!

Прыпеў.

Золак у вачах.
Свабоды дух у нашым сэрцы не зачах,
Мы самі выбралі нялёгкі гэты шлях,
Узняўшы горда бел-чырвона-белы сьцяг.
Пагоня!

Прыпеў (2).

Анжаліка Агурбаш еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3