Птушкам — голас, небу — цішыню. Зорны жнівень — шчодрае жніво, Водар караваю — лета хараство. Выйду ў поле, звоняць каласы — Родных ніў жывыя галасы. І плывуць высока дзіўнаю красой, Песняй велічальнай льюцца над зямлёй.
Прыпеў: Хлеб ды соль, хлеб ды соль, Вышыты абрус. Хлеб ды соль, хлеб ды соль, Маці-Беларусь! Хлеб ды соль, хлеб ды соль Мы падносім вам. Хлеб ды соль І наш паклон Дарагім гасцям!
Кружыцца жыцця вадаварот. Дні бягуць, бясконцы іх палёт. А над пожняй скошаных палёў Развітальным клінам вырай жураўлёў. Бохан хлеба — сонца на руках! Шчасце ў сэрцы, радасць у вачах. Зорны спеўны жнівень — шчодрае жніво, Водар караваю — лета хараство.