Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Ансамбль Неруш - А ў цёмным лесе | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

А ў цёмным лесе сава кугіча,
А ў чыстым полі муж жонку кліча,
Ран, рана муж жонку кліча.

- Ты, жонка Ганна, хлопцам падмана,
Хоць мужа маеш, а ўсім маргаеш,
Мужа маеш, а ўсім маргаеш.

Ці, мой міленькі, я ў тым павінна,
Што за мной хлопцы, як за дзяўчынай,
Люлі, люлі, як за дзяўчынай.

- Ой, жонка, жонка, досыць ілгаці,
Бо я застаўлю праўду сказаці,
Бо застаўлю праўду сказаці.

- Калі, міленькі, ты мне не верыш,
Павесь званочак на падалочак,
Люлі, люлі, на падалочак.

Як хто затроніць, званок зазвоніць,
А ты пачуеш – мяне ўратуеш,
Ты пачуеш – мяне ўратуеш.

Званочак звоніць у садзе ля хаты,
А муж не чуе – ён глухаваты,
Муж не чуе – ён глухаваты.


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-