Ого-го, коза, ого-го, сера, Не ходзі, коза, ў чыстае поле. Ў чыстым у полі жэ, там жыто росце, Дзе коза ходзіць, там жыто родзіць, Дзе коза топ-топ, там жыта сем коп, Дзе коза рогом, там жыта стагом. Ого-го, коза, ого-го, сера, Не ходзі, коза, у кругом села. У кругом села гарные стральцы Радзяцца іцці жэ козочку ўбіці, Козочку ўбіці, шкурку ‘блупіці, Шкурку ‘блупіці, шубку пошыці. Ого-го, коза, ого-го, сера, Поклонісь, коза, хозяіну ў ногі, Шчэй господыні, шчоб подарылі.