На бітву крывавую сына праводзіўшы з хаты, На шчасьце і ўдачу пасеяла маці зярняты. Калі дачакаецца маці з тых зерняў усходу, Сын прыдзе з паходу, са славую прыйдзе з паходу.
Дарэмна ўздыхала, чакала і шчасьця, і долі: Упалі зярняты на камень шчарбаты ў полі. На камень упала цярплівая маці ў зьнямозе, У роспачы скардзіцца стала знаёмай дарозе:
"Пачуй мае словы, улашчы свой камень суровы. За гэта вярбою гатовая стаць над табою".
Сказала дарога ёй: "Скардзішся, маці, дарма ты. Ня ўзыдуць зярняты, бо палі на камень шчарбаты. Ня першая ты каля камню заходзішся з жалю: Ня раз на ім сеялі, але ні разу ня жалі! На нашыя нівы яго закацілі чужынцы, Чужы і маўклівы, даўно ён ляжыць пры гасьцінцы".
З дарогі ўставала, як каменю маці казала: "Вады табе мала і матчыных слёз табе мала!
Цяпер я крывёю сваёю цябе заклінаю: Ня стану зямлёю, а каменем стану сама я!" І тройчы такою кляцьбою той камень пракляла. Стаў камень зямлёю, сама ж яна каменем стала.
На камні былым пры дарозе ўзыходзяць зярняты. Вяртаецца сын па дарозе з паходу дахаты.
"Песняры" - Балада аб мацi (1975) Словы Аркадзя Куляшова Музыка Ігара Лучанка http://www.pesnyary.com/song -10.html На бітву крывавую сына праводзіўшы ...
Баллада о матери (Алешенька) Cофия Ротару Видеозапись выступления Софии Ротару на фестивале "Песня 74" и военные кадры в песне "Баллада о матери" ("Алёшенька")
Евгений Мартынов - Баллада о матери 65-летию Великой Победы посвящается. Стихи Андрея Дементьева, музыка Евгения Мартынова.
Балада пра маци Баллада о матери, Светлана Кутько, Островецкая правда.