Мой сябар сядзіць за кратамі
За тое, што змог сказаць "Не!"
Ў краіне, дзе дэмакратыя
Пахавана ў жалезнай труне.
Мой сябар - ты сын Беларусі,
Я веру у мужнасць тваю.
І я, у надзеі і скрусе,
Са свечкай за сценкай стаю.
Дубінкі крывёю напоены,
Ў ашчэры з нас кпіць аўтазак,
Але мы той верай узброены,
Што заўтра ўсё будзе ня так.
Ірвуцца хвілінаў пялёсткі;
Здаецца, што суткі - вякі.
Ўчапілісь да белае косткі
У нары абедзве рукі.
Ты прагнеш свабоднага лёсу,
Каб свет панаваў над імглой.
І свечак дрыготкія слёзы
Яднаюць нас зараз з табой.
Мой сябар сядзіць за кратамі.
А краты рассыплюцца ўшчэнт,
І літасным сонцам абнятыя
Ўдыхнем мы свабоды яшчэ.
22-23 снежня 2010
Антось Вожык еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1