Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Антось Звычайны - Томік Бродскага ft. Яўгенія Шчарбакова | Текст песни

А я пісаў свае вершы пракураным шлюхам,
Ў шэрым паліто шпацыр па Нямізе,
Жыццё прыпынілася, стала прынукай,
Схаваўшы тваё фота ў запыленай кнізе,

Час мінаў, тваё фота ў томіку Бродскага,
Той горад змяніўся разам з табой,
А я стаміўся выдыгацца, граючы ў моцнага,
Дзяліць пусты пакой на палову з тугой,

У горадзе зусім не бачна сузор’яў,
Нават тых, што калісьці мы прыдумалі ўдвох,
Твой шэпт беспрытомны ля прадгалоўя,
Калі быў варты валяцца толькі ля тваех ног,

Тут не спыняліся ніколі старыя арэлі,
А ўва мне не спынялася ніколі вайна,
Я забыўся на тое, як пальцы нямелі,
Сціскаючы твае.. і нас болей няма.

І той жа дзень, і тая ж ноч
Каторы год, бясконцы дождж
Прашу цябе, мяне не сніць
Я не ўмею так жыць, я не ўмею так жыць

І калі б твае вусны згубілі мае,
Я знайшоў бы цябе сярод цемры
Я крычаў бы аб тым, як цябе не стае,
Калі мог бы крычаць сярод хеўры,

Я павёў бы цябе па сцежкам лясным,
Трымаючы моцна за рукі,
Але ж я прадчуваў на вуснах сухіх
Ў той дзень толькі прысмак разлукі,

А на ўскрайку млечнага шляху,
Мы снілі, як падае снег,
На дахі спальных раёнаў,
Таяў як дым, ў кавярні твой смех,

Тут не спыняліся ніколі старыя арэлі,
А ўва мне не спынялася ніколі вайна,
Я забыўся на тое, як пальцы нямелі,
І нас болей няма, і нас болей няма!


Антось Звычайны еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1