Кожны вечар - новы бераг, Кожную ранiцу - вайна. Ланцужком аблокаў шэрых Прыглядзiся - зноў яна. Ты забыўся i успомнiў Ты успомнiў i забыўся Вецер на яе далонях Хлопец, як ты памылiўся.
Прыпеу: Яна дапаможа табе, Нават калi зусiм не кахае цябе. А ты не здавайся, iдзi I ведай, яна так сама шукае цябе.
Быццам падаў лiст кляновы, Аксамiтная дарога, Сыйдзе ноч, дзень прыйдзе новы, А гадоў зусiм ня многа. А навокал - тлум i людзi, I нiхто табе не скажа, Дзе яно, каханьне наша I цi нешта з яго будзе.
Прыпеу: Яна дапаможа табе, Нават калi зусiм не кахае цябе. А ты не здавайся, iдзi I ведай, яна так сама шукае... Яна дапаможа табе, Нават калi зусiм не кахае цябе. А ты не здавайся, iдзi I ведай, яна так сама шукае цябе.