Мужчыны-рамантыкі пахнуць дымам, Бо кожнага разу, уцякаючы, Яны пакідаюць за сабою папялішчы І нават калі крануцца скуры рамантыка языком, Можна адчуць у роце смак попелу.
Мужчыны-курцы горкія на смак І калі пацалуеш такога мужчыну зраніцы, Да вечара можна так і не пракаўтнуць Гэтую горыч.
І толькі паэты, ад Байрана І да апошняга жывога постмадэрніста, Пахнуць дымам і пацалунікі іх Горкія на смак, Бо паляць яны беспрабудна. І той самай запалкай Яны пакідаюць папялішчы рукапісаў.