Цягне, цягне рыкша свайго мандарына,
А у мандарына дрын у кулаку.
Ён лупцуе дрынам небараку рыкшу,
Я глядзець на гэта болей не магу.
А у рыкшы дома дваццаць восем дзетак
І падлогу жонка памялом мяце.
Выпівае рыкша рысавай гарэлкі
І лупцуе дрынам жонку і дзяцей.
А у рыкшы дзеці ненавідзяць школу
І урокі робяць толькі з-пад дрына.
Школу ненавідзяць і малодшых крыўдзяць,
Так вось і расьце з іх брыдкая шпана.
Так было нядаўна, ды таварыш Мао
Сьвет несправядлівы назаўжды зьмяніў.
Зніклі мандарыны - злосныя тыраны
І таварыш рыкша ў партыю ўступіў.
А.Хаменка, К.Пытлева (сл. і муз. Л.Вольскі) еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1