Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

А.Чумакоў і Ceilidh Ceol - Сыны старадаўняй Літвы (P.O'Cearnaigh) | Текст песни

На шляху, праз прысады
Я старую прымеціў
Поліць ружы, зрывае
Чырвонае квецце
Моўчкі ўслухаўся я
Як жанчына спявае
Слава мужным сынам старадаўняй Літвы!

Шэсць стагоддзяў мінула
А промнямі месяц
На кальчугах гарыць
І ў вачах іхніх сьвеціць
Да мяне зноў і зноў
У журботныя сьненні
Павяртаюць сыны старадаўняй Літвы

І малую мяне
Іхняе маршаванне
Абудзіла ад сну
У прадчуванне растання
Так кахалі мяне
Ды загінуць жадалі
Ў прускіх землях сыны
Старадаўняй Літвы

Хто палег пры Грунвальдзе
Хто пры сьценах Мальборку
Кошт бясьпекі маёй
Лёс журботны і горкі
Хай ад сёння й да веку
Не сьцішыцца песьня
Слава мужным сынам
Старадаўняй Літвы

Варухнуўся старая
Схавалася недзе
І пялёсткамі ружаў
Гуляецца вецер
Мне ніколі ў жыцці
Не забыць таго сьпеву
Слава мужным сынам
Старадаўняй Літвы


А.Чумакоў і Ceilidh Ceol еще тексты


Другие названия этого текста
  • А.Чумакоў і Ceilidh Ceol (feat. Т.Ячная) - Сыны старадаўняй Літвы (P.O'Cearnaigh) (0)
  • А.Чумакоў і Ceilidh Ceol - Сыны старадаўняй Літвы (P.O'Cearnaigh) (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1