Як на Йвана дужа рана Дужа рана сонца йграла. А там дзеўка воду брала. Як прыйшло к ёй два малойца, Сталі яны жартаваці: А дзе была, чаму не спала? На таргу была ўсе слухала, Што дзевачкі падаражэлі, А хлопчыкі падешавелі. За дзевачак тысячу даюць, А хлопчыкаў дарма не бяруць. Як на Йвана сонца йграла, На цёплыя, цёплыя росы, На добрыя, добрыя годы. На хлябы, хлябы-ураджаі. Ой, рана на Йвана.