Ізноў за вакном новы дзень І дзе-нідзе Ходзіць з боку ў бок Шмат людзей: Группамі, парамі, ці то паасобку Ходзячы Ня лічаць сваіх пройдзеных крокаў Ня ведаюць дзе ім трэба змоўкнуць А дзе супрацівам паставіць Даўгачаканую кропку… Я ўжо нешта стаміўся Бачыць гэта Палю цыгарэты Вачамі
Маладога паэты Чытаю апошнія навіны з нэту Там Прызідэнт,у істэрыі крычыць, Як жыць трэба, Гляджу на неба І ў думках малюся каб зьведаць А е колькі яшчэ прыйдзеца цярпець Хамства улады ў бок народу? Які ўжо прывык прадаваць сябе за ўзнагароду Які як і я ня ведае роду гісторыі І выжывае ў сэрцы Эўропы з праблемаў горамі Хто нам дапаможа, хто пакажа праведны шлях Дзе нам ня прыйдзецца чужынцам башляць За добрае жыцьцё, дзе будуць усе зарабляць А не кідацца у алкагольнае забыцьцё ці яшчэ штосьці Ці мы ўсё ж на сваёй зямлі госьці?
Здаецца век пачаўся такі Што мы ўдвая ні маем веры Маем многа намераў на жыцьцё Але ў душы мы ўсёроўна зьверы Ня хочам дазнацца таго – што зьмены адчынены перад намі Проста трэба быць беларусамі, а не на палову маскалямі Знову навакольле прыглынае нас І мы удзячныя яму За нашае шчасьлівае будучае За тое што не пасадзяць у турму За тое што грошы будуць у дастатковай колькасьці ў кішэні І так усё жыцьцё Мы “пад кулямі” Бяз крылаў, у мішэні Нашто нам чуць як святло унутры згасае сярод нас Тое што паелі і выпілі – змываем ву унітас І больш нічога Падаем уніз Бяз віз ня едзем Чакаем урачысты прыз. А Е...