Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Барыс і Галіна Вайханскія - Мокрыя травы (У. Караткевіч 1960) | Текст песни

Я сумую па Радзіме,
Па яе лугох і нівах,
Па трыпутніку, што гладзіў
Ногі зьбітыя мае,
Па укропе на гародзе,
Рэчках ціхіх і лянівых
І па сопкай белай бульбе,
Што на стол яна дае.

Я сумую па Радзіме...
Бачу ціхія паляны.
Цёплы мёд яе маліны
Адчуваю на губах.
Ты – мая лясная казка
У красе доўгачаканай,
Ты – мая сьвятая песьня,
Сьвет адзіны у вачах.
Просты сьвет, дзе дрэмлюць хаты,
Дзе раса на травах сьпее,
Дзе у росных шатах чуцен
Гівала пяшчотны сьвіст,
Дзе наўсьцяж канавы мокрай
Пышны курасьлеп жаўцее,
І купае тлусты лопух
У вадзе мясісты ліст.
Мокры край. Дажджы і сонца.
Вільгаць сонечнага лета.
Жарабя бяжыць па лузе,
Радасна задраўшы хвост.
Цэлы век вісіць вясёлка
Над краінай мокрай гэтай,
І глядзяць спакойна коні
На нябесны дзіўны мост.

Я сумую па Радзіме,
Як каханы па дзяўчыне,
Я жадаю ўвесь прыпасьці
Проста да яе рукі,
Да грудзей – тугіх узгоркаў,
Да вачэй – азёраў сініх,
І замерці ў пацалунку
На гадзіны і вякі.

1960 У. Караткевіч

Барыс і Галіна Вайханскія еще тексты


Видео
    Нет видео
    -
    Оценка текста
    Статистика страницы на pesni.guru ▼
    Просмотров сегодня: 2